unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гарадок, аграгарадок (Маладзечанскі раён)

    Упершыню ўзгадваецца ў 17ст. як мястэчка, што належала Радзівілам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. – у Расійскай імперыі. У другой палове 19 ст. мястэчка – цэнтр воласці ў Вілейскім павеце, уласнасць графа Тышкевіча. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Вілейскім павеце, з 1925 г. – Віленскага ваяводства. З 1927 г. – у Маладзечанскім павеце. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр сельсавета Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці, з 1960 г. – у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 11.03.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Гарадокскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Городок, агрогородок (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 17.04.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере