unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кёнігсбергскі замак (Калінінград, горад; Расія)

    Замак Тэўтонскага ордэна. Закладзены ў 1255 г. чэшскім каралём Отакарам II Пржэмыслам. Спачатку быў пабудаваны з дрэва, затым з цэглы і каменю. Даўжыня будынка – 104 м і шырыня 66,8 м. Самае высокае збудаванне горада – Замкавая вежа, вышынёй 84,5 м, перабудоўвалася ў 1864–1866 гг. у гатычным стылі. Замак шматразова перабудоўваўся і аб'яднаў розныя архітэктурныя стылі (готыка, рэнесанс, барока, ракако). За мінулыя стагоддзі шмат разоў мяняў сваё прызначэнне. Спачатку меў функцыю абарончага ўмацавання, потым замка, герцагскай рэзідэнцыі, музейнага комплекса, а пазней ператварыўся ў культурны цэнтр прускай зямлі з вялікай колькасцю розных твораў мастацтва. Разбураны ў час Другой сусветнай вайны, а ў канцы 1960-х гг. быў знесены. На тэрыторыі вядуцца археалагічныя раскопкі.
    Размяшчаўся на ўзгорку ў месцы зліцця двух рукавоў ракі Прэголя.

        Варыянтная форма назвы
    Königsberger Schloß (нямецкая мова)
    Каралеўскі замак (Калінінград, горад; Расія)
    Кёнігсберг, замак (Калінінград, горад; Расія)

        Гл. таксама
    Кенигсбергский замок (Калининград, город; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 12. — Москва, 2008.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.03.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере