СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кёнігсбергскі замак (Калінінград, горад; Расія) |
Замак Тэўтонскага ордэна. Закладзены ў 1255 г. чэшскім каралём Отакарам II Пржэмыслам. Спачатку быў пабудаваны з дрэва, затым з цэглы і каменю. Даўжыня будынка – 104 м і шырыня 66,8 м. Самае высокае збудаванне горада – Замкавая вежа, вышынёй 84,5 м, перабудоўвалася ў 1864–1866 гг. у гатычным стылі. Замак шматразова перабудоўваўся і аб'яднаў розныя архітэктурныя стылі (готыка, рэнесанс, барока, ракако). За мінулыя стагоддзі шмат разоў мяняў сваё прызначэнне. Спачатку меў функцыю абарончага ўмацавання, потым замка, герцагскай рэзідэнцыі, музейнага комплекса, а пазней ператварыўся ў культурны цэнтр прускай зямлі з вялікай колькасцю розных твораў мастацтва. Разбураны ў час Другой сусветнай вайны, а ў канцы 1960-х гг. быў знесены. На тэрыторыі вядуцца археалагічныя раскопкі.
Размяшчаўся на ўзгорку ў месцы зліцця двух рукавоў ракі Прэголя.
Варыянтная форма назвы
Königsberger Schloß (нямецкая мова) |
Каралеўскі замак (Калінінград, горад; Расія) |
Кёнігсберг, замак (Калінінград, горад; Расія) |
Гл. таксама
Кенигсбергский замок (Калининград, город; Россия) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 12. — Москва, 2008.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.03.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |