unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Жодзішкаўская сядзіба (Смаргонскі раён)

    Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры. Закладзена ў 18–19 стст. Належала Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім. У 1777 г. пад сядзібны дом быў прыстасаваны будынак былога іезуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757–1766 гг. у стылі барока (архітэктар Т. Жаброўскі). Сядзібны дом – 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак са скляпеністым падвальным паверхам і крыжовымі скляпеннямі паміж паверхамі. Парк пейзажнага тыпу. З заспадарчых пабудоў 2-й пал. 19 ст. захаваліся бровар (будынак з чырвонай цэглы) і млын. Цяпер у будынку былога калегіума Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца. Сядзібны дом і парк унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія.

        Варыянтная форма назвы
    Мілашэўскіх сядзібна-паркавы комплекс (Жодзішкі, аграгарадок; Смаргонскі раён)

        Гл. таксама
    Жодишковская усадьба (Сморгонский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 3. — Мінск, 2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере