unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дом рамесніка (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)

    Помнік архітэктуры барока ў Нясвіжы. Пабудаваны ў 1721 г. Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі – драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам. У цэнтры фасада галоўны ўваход, над якім размешчаны балкон з металічнай літой агароджай. Фігурны абрыс шчыта падкрэслены прафіляваным карнізам. Рэканструяваны ў 1990-я гг. і ў 2003 г. Да 2015 г. у будынку знаходзілася бібліятэка, а потым – Дом рамёстваў. Уваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Знаходзіцца на галоўнай плошчы Нясвіжа, побач з Ратушай.

        Варыянтная форма назвы
    Дом на рынку (Нясвіж, горад; Мінская вобласць)
    Нясвіжскі "Дом рамесніка"

        Гл. таксама
    Дом ремесленника (Несвиж, город; Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере