unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Разань Старая, гарадзішча (Разанская вобласць; Расія)

    Рэшткі старажытнарускага г. Разань. Раскопкі з 1836 г., сістэматычныя – пасля 1920-х гг. і да сённяшняга часу. Паводле археалагічных даных, узнікла ў 1-й трэці – сяр. 11 ст. як крэпасць на р. Ака, якая ўваходзіла ў сістэму Вялікага Волжскага шляху, на мяжы рассялення славян і волжскіх фінаў. У 11 ст. – у складзе Чарнігаўскага княства, упершыню ўпамінаецца пад 1096 г. З 1097 – у складзе ўладанняў кн. Яраслава Святаславіча і яго патомкаў, у 12 – 1-й пал. 14 ст. – сталіца Разанскага княства (тады гар. цэнтр перамясціўся на Паўднёвае гарадзішча). У 1208 г. горад спалены. Хутка Разань была адноўлена, але ў 1237 г. разбурана падчас мангола-татарскага нашэсця. Пасля гэтага паступова прыйшла ў заняпад, паселішча функцыянавала да 2-й пал. 14 ст. Як горад згадвалася да сяр. 16 ст. З 16 ст. тэрыторыя горада запусцела. У сярэдзіне 14 ст. сталіца Разанскага княства была перанесена ў г. Пераяслаўль-Разанскі (зараз г. Разань).
    Гарадзішча размешчана на правым беразе Акі, каля с. Старая Разань Спаскага раёна Разанскай вобласці, за 50 км ад сучаснай Разані.

        Варыянтная форма назвы
    Старая Разань, гарадзішча

        Гл. таксама
    Рязань Старая, городище (Рязанская область; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 29. — Москва, 2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере