unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Арэхаўнянская сядзіба (Ушацкі раён)

    Помнік сядзібна-паркавай архітэктуры ў стылі позняга класіцызму. Ансамбль сядзібы сфарміраваўся ў сярэдзіне 19 ст. Належала сядзіба Мікалаю Грабніцкаму. Уключала мураваны сядзібны дом, флігель, гаспадарчыя пабудовы, капліцу, парк з сажалкай. Захаваліся: сядзібны дом, фрагменты парку, гаспадарчыя пабудовы (будынак пральні суконнай фабрыкі, птушніка, конезавода, кузні). У часы Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе знаходзіўся шпіталь 2-ой Ушацкай партызанскай брыгады. Пасля вайны тут размяшчалася школа. Сядзіба ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Знаходзіцца на паўночнай ускраіне аграгарадка Арэхаўна Сарочынскага сельсавета Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

        Варыянтная форма назвы
    Арэхаўнянскі сядзібна-паркавы комплекс (Ушацкі раён)
    Грабніцкіх сядзібна-паркавы комплекс (Арэхаўна, аграгарадок; Ушацкі раён)

        Гл. таксама
    Ореховнянская усадьба (Ушачский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 1. ― Мінск, 2010.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере