unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ракітна, вёска (Лунінецкі раён)

    У пачатку 17 ст. – сяло маёнтка Гарадзец, уласнасць Мікалая Кішкі, потым Ежы Самсона Падбярэзскага. Сяло ў Навагрудскім павеце. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, з 1796 г. – у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. – вёска і маёнтак у Кажан-Гарадоцкай воласці Мазырскага павета, уласнасць памешчыка Шчыта. У пачатку 20 ст. Ракітна – вёска і маёнтак у Кажан-Гарадоцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Кажан-Гарадоцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З канца 1939 г. – у БССР, с 1940 г. – у Гарадоцкім сельсавеце Лунінецкага раёна Пінскай вобласці. Да жніўня 1980 г. – у Язвінскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Дварэцкім сельсавеце Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

        Гл. таксама
    Ракитно, деревня (Лунинецкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 28.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере