unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Коланск, вёска (Івацэвіцкі раён)

    Упамінаецца ў 1401 г. у запісах вялікага князя ВКЛ Вітаўта. У канцы 16 ст. – дзяржаўнае ўладанне ў Пінскім павеце ВКЛ. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі. У 1876 г. Коланск – вёска, уваходзіла ў маёнтак Коланск (уласнасць Жука). Знаходзілася ў Коланскім сельскім таварыстве Святавольскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Косаўскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 г. – вёска ў Святавольскай гміне. З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. – цэнтр Коланскага сельсавета Целяханскага раёна Пінскай вобласці. З 1980 г. – у Амяльнянскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Амяльнянскім сельсавеце Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі.

        Гл. таксама
    Колонск, деревня (Ивацевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 28.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере