unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская гандлёвая палата (Кіеў)

    Існавала ў красавіку 1918 г. — лютым 1919 г. ў Кіеве.
    Нацыянальная грамадска-эканамічная арганізацыя на Украіне. Адразу пасля заснавання наладзіла кантакты з Народным сакратарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінску і атрымала статус установы БНР. Народны сакратарыят зацвердзіў статут і штат палаты: М. Доўнар-Запольскі (старшыня), Р. Базарэвіч, Т. Бурчак. Адыгрывала ролю пасрэдніка ў беларуска-ўкраінскім гандлі, абараняла інтарэсы беларускіх гандляроў і вытворцаў на Украіне, прадастаўляла зацікаўленым асобам неабходную інфармацыю. Атрымлівала даручэнні на закупку тавараў на Украіне і продаж беларускіх тавараў, вывучала магчымасці развіцця гандлю з Аўстра-Венгрыяй, Румыніяй, Донам, Кубанню і іншымі паўднёвымі рэгіёнамі Расіі.

        Варыянты назвы
    БГПУ (Кіеў) (скарачэнне)
    Беларуская гандлёвая палата ва Украіне (Кіеў)

        Крыніцы iнфармацыі
    Роля Мітрафана Доўнара-Запольскага ў наладжванні знешнегандлёвых адносін Беларусі і Украіны ў 1918 г. / Уладзімір Ляхоўскі // Рэчыцкі край : да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнара-Запольскага : зборнік навуковых артыкулаў. ― Мінск, 2019. ― С. 102―124.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 27.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере