unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Poniatowski, Stanisław (1676—1762) (польская мова)

    Дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Прадстаўнік шляхецкага роду Панятоўскіх герба "Цёлак". Бацька апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
    Атрымаў адукацыю ў Вене; служыў у аўстрыйскім войску. Удзельнік Паўночнай вайны 1700–1721 гг. на баку шведскага караля Карла XII. Пасля 1721 г. стаў магнатам, карыстаўся графскім тытулам. Падстолі (1722) і падскарбі вялікі літоўскі (1722–1731), ваявода мазавецкі (1731–1752), кашталян кракаўскі (з 1752). Генерал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага (1707–1709); генерал кавалерыі шведскага войска; генерал-лейтэнант польскага войска. З 1721 г. у шлюбе з князёўнай Канстанцыяй Чартарыйскай (каля 1695–1757).

        Гл. таксама
    Панятоўскі, Станіслаў (1676—1762) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Панятоўскія / Анатоль Грыцкевіч // Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 397.
    Панятоўскія / Анатоль Грыцкевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 403—404.
    Remarques d'un seigneur polonois sur d'Histoire de Charles XII, roi de Suede, par Monsieur de Voltaire / Stanislaw Poniatowski. — La Haie, 1741.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 03.02.2020.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 03.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере