unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Augustyński, Zygmunt (1890—1959) (польская мова)

    Польскі журналіст, палітык, рэдактар; юрыст па адукацыі. Удзельнік Першай сусветнай вайны (у польскіх легіёнах аўстрыйскай арміі). У 1922–1931 гг. – галоўны рэдактар "Express Poranny" ("Ранішні экспрэс"). У 1932–1937 гг. – кіраўнік інфармацыйнага агенцтва "Press". Потым працаваў намеснікам галоўнага рэдактара і кіраўніком аддзела ўнутранай палітыкі у газеце "Kurier Polski" (орган Цэнтральнай асацыяцыі польскай прамысловасці, горназдабыўной справы, гандлю і фінансаў). Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у падполлі. У 1945–146 гг. – стваральнік і галоўны рэдактар штодзённага выдання "Gazeta Ludowa" ("Народная газета"). У 1946 г. арыштаваны органамі грамадскай бяспекі, асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. Пасля вызвалення (1956) працаваў карэктарам у асветніцкім выдавецтве "Wspólna Sprawa", потым рэдактарам выдавецтва "Mozaika" і інш.
    Псеўданімы: "Narożny"; "n. y".

        Варыянтная форма імя
    Augustyński, Zygmunt Franciszek (1890—1959) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Z gazetą przez życie : Zygmunt Augustyński 1890—1959 / Kazimierz Przybysz. ― Warszawa, 2019.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 13.01.2019.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 13.01.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере