unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мемарыял Воінскай Славы "Лудчыцкая вышыня" (Быхаўскі раён)

    Узведзены ў 1984 г. на месцы баёў 1943–1944 гг. пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтары: cкульптары П. Белавусаў і У. Лятун, архітэктары В. Бялянкін і М. Мызнікаў, інжынер Б. Шчарбакоў; Дзяржаўная прэмія БССР 1986 г. Кампазіцыйны цэнтр – сімвалічная фігура Баяна (вышыня 10 м), які апявае подзвіг воінаў-герояў. Каля яго падножжа, на авальнай пляцоўцы, размешчана ўвагнутая сцяна-стэла з гарэльефнымі партрэтамі шасці Герояў Савецкага Саюза, якім прысвоена званне за баі на Быхаўшчыне. Побач устаноўлена стэла з інфармацыйным надпісам і чашай для запальвання рытуальнага агню.
    Знаходзіцца за 1,5 км ад аграгарадка Лудчыцы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Лудчыцкая вышыня герояў, мемарыял

        Гл. таксама
    Мемориал Воинской Славы "Лудчицкая высота" (Быховский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Мінск, 1986.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 08.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере