unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Агароднікі, вёска (Віцебскі раён)

    У 17 ст. згадваецца як маёнтак у Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 18 ст. сяло – цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 г. – Полацкай губерняў. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У 1834 г. – вёска ў складзе маёнтка Лужасна. У пачатку 20 ст. – фальварак у Бабініцкай воласці Віцебскага павета. З сакавіка 1924 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. – у Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26.07.1930 г.). У 1936 г. у Агароднікі пераселены жыхары вёсак Скуратава, Асінаўка-1, Заходнікі, Жабчына, у 1939 г. – Волкава, Храноўшчына, Асінаўка-2, Кацярыніна. З лютага 1938 г. – у Віцебскай вобласці. Зліпеня 1954 г. – вёска ў Акцябрскім сельсавеце. Са снежня 1990 г. – у Тулаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Огородники, деревня (Витебский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 01.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере