unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сурска-Літоўскае, сяло (Украіна)

    Узнікла ў канцы 18 ст., калі пасля перамогі Расійскай імперыі ў руска-турэцкай вайне 1787–1791 гг. пачалося інтэнсіўнае засяленне зямель Паўднёвай Украіны. У 1793 г., згодна з царскім указам, сяляне казённай суконнай мануфактуры з горада Дуброўна Магілёўскай губерні пераводзіліся ў Екацярынаслаў. У 1798 г. упамінаецца казённае сяло Дубровінскае, а ў іншым дакуменце – слабада Сурскае. У пачатку 19 ст. за сялом замацавалася назва фабрычнай слабады Сурска-Літоўскай. У канцы 19 ст. сяло стала цэнтрам Сурскай воласці Екацярынаслаўскага павета.
    Знаходзіцца ў Сурска-Літоўскім сельсавеце Дняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці Украіны, на беразе ракі Мокрая Сура.

        Варыянтная форма назвы
    Дубровінскае, сяло (папярэдні загаловак)
    Сурскае, слабада (папярэдні загаловак)
    Сурсько-Литовське, сяло (украінская мова)

        Гл. таксама
    Сурско-Литовское, село (Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Інформаційно-пошуковий тезаурус. — Донецьк, 2004.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 04.12.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере