unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Храпавіцкая латышская калонія

    У канцы 19 – пачатку 20 ст. на сучаснай тэрыторыі Беларусі існавалі дзясяткі латышскіх паселішчаў. Храпавіцкая, так званая "калонія", пачала фарміравацца ў 1868 г. (па іншых звестках у 1880 г.) перасяленцамі з Ліфляндскай губерні. Гэтаму садзейнічала адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі, але галоўнае – розніца ў кошце зямлі (у беларускіх губернях яна каштавала значна менш). Латышы прытрымліваліся хутарской сістэмы гаспадарання, таму Храпавіцкую калонію ўтваралі маёнтак Храпавічы, Пуцілава, фальварак Фёдарава, Талынава і некалькі іншых. З пераходам да калектывізацыі і ў выніку раскулачвання этнічных латышоў у Храпавічах да канца 1930-х гг. амаль не засталося.
    Знаходзілася ў раёне вёскі Храпавічы на тэрыторыі сучаснага Мазалаўскага сельсавета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

        Гл. таксама
    Храповичская латышская колония (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Храпавіцкая латышская калонія / М. Каралёў // Латыши и белорусы: вместе сквозь века : ежегодный научный журнал. ― 2019. ― Вып. 8. ― С. 17―24.
    Латвия — Беларусь: 1918 — 2018. — Минск, 2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере