unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Gertz, Wanda (1896—1958) (польская мова)

    Афіцэр польскай рэгулярнай арміі, маёр Войска Польскага. Дзеяч барацьбы за незалежнасць. У перыяд Першай сусветнай вайны выдала сябе за мужчыну і пад выдуманым імем (Kazimierz Żuchowicz) уступіла ў польскія легіёны ў складзе аўстра-венгерскай арміі. Пасля прымала ўдзел у польска-савецкай вайне 1919–1920 гг. У міжваенны перыяд – у Генеральнай інспекцыі Узброеных сіл, арганізатар і інструктар ваенных лагераў для жанчын. Прымала ўдзел у абароне Варшавы ў верасні 1939 г., затым змагалася ў падполлі, партызанка Арміі Краёвай (член Дыверсійнага упраўлення пры штабе арміі), удзельніца Варшаўскага антыфашысцкага паўстання 1944 г. Пасля паражэння – у гітлераўскіх канцлагерах, вызвалена амерыканскімі войскамі. Пасля вайны засталася ў эміграцыі ў Вялікабрытаніі.
    Аўтар успамінаў пра польска-бальшавіцкую вайну 1919–1920 гг.

        Варыянтная форма імя
    Герц, Ванда (1896—1958) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Niepokorne damy : kobiety, ktore wywalczyly niepodlegla Polske : Prawdziwe historie / Kamil Janicki. ? Krakow, 2018.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 28.11.2019.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 28.11.2019.
    Сайт "FreeKaliningrad : Калининград без границ" (Прекрасные пани на фронтах независимости / Ксения Краевска). Дата звароту: 28.11.2019.
    Блог Міхаіла Маркітанава (Михаил Маркитанов) на "Livejournal". Дата звароту: 28.11.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере