unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ланцуцкі, Станіслаў (1882―1937)

    Польскі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, актывіст рабочага руху, чыгуначнік па прафесіі. Член Польскай сацыялістычнай партыі (з 1900), Камуністычнай партыі Польшчы (з 1921). У 1922–1926 гг. – дэпутат Сейма ад Саюза гарадскога і сельскага пралетарыяту Камуністычнай партыі Польшчы; у 1924 г. пазбаўлены дэпутатскай недатыкальнасці, у 1925 г. арыштаваны, да 1928 г. знаходзіўся ў турме. З 1929 г. – у Маскве; член ВКП(б), Усесаюзнага таварыства палітычных катаржан і ссыльнапасяленцаў, Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі. У 1937 г. абвінавачаны ва ўдзеле ў польскай нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі, растраляны; у 1955 г. рэабілітаваны.
    Аўтар успамінаў, якія былі выдадзены ў Маскве на рускай і польскай мовах.

        Гл. таксама
    Łańcucki, Stanisław (1882―1937) (польская мова)
    Ланцуцкий, Станислав (1882―1937) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    З гісторыі калгаса імя Ланцуцкага і в. Агароднікі Віцебскага раёна / Марціновіч С. В., Ліпава Г.В. // Віцебскі край. ― Мінск, 2017. — Т. 2. ― С. 79―83.
    Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 18.11.2019.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 18.11.2019.
    Генеральны алфавітны каталог кніг на рускай мове (1725–1998) Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Дата звароту: 18.11.2019.
    Сайт Цэнтра генеалагічных даследаваняў. Дата звароту: 18.11.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере