unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ісаевічы, вёска (Слонімскі раён)

    У 1564 г. упамінаецца як маёнтак у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі ў Слонімскім павеце Слонімскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1897 г. – у Дзераўноўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Са студзеня 1919 г. – у БССР, з лютага 1919 г. – у Літ.-Бел. ССР, з 31.07.1920 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы. Уваходзіла ў Дзераўноўскую гміну Слоніміскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – у Дзераўноўскім сельсавеце Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. Са студзеня 1960 г. – у Слонімскім раёне.
    Знаходзіцца ў Дзераўноўскім сельсавеце Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Исаевичи, деревня (Слонимский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Национального кадастрового агентства. Дата звароту: 01.10.2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Государственного центра картографо-геодезических материалов и данных РБ. Дата звароту: 01.10.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере