unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нацыянальна-вызваленчы фронт Грэцыі

    Арганізацыя ў гады Другой сусветнай вайны (1939–1945), якая аб'яднала розныя патрыятычныя сілы Грэцыі, што змагаліся супраць нацысцкай акупацыі. Да моманту вызвалення краіны ад нямецкіх войскаў налічвала больш за 1,8 мільёна членаў. Фактычным лідэрам ЭАМ быў камуніст Ёргіс Сіянтас.
    Заснавана ў 1941 г. па ініцыятыве Камуністычнай партыі Грэцыі. Акрамя КПГ, у ліку заснавальнікаў Фронту былі Сацыялістычная і Аграрная партыі, а таксама Саюз за народную дэмакратыю. Яго мэтамі былі абвешчаны поўнае вызваленне краіны, фарміраванне часовага ўрада з членаў арганізацыі і вырашэнне пытання аб форме праўлення.
    Арганізацыя стаяла ля вытокаў грэчаскага Супраціўлення, па яе ініцыятыве ў 1941 г. была створана Народна-вызваленчая армія Грэцыі (ЭЛАС), якая мела ўласны Грэчаскі народна-вызваленчы флота. Маладзёжнай арганізацыяй ЭАМ была Адзіная ўсягрэчаская арганізацыя моладзь.

        Варыянты назвы
    ΕΑΜ (Грэцыя) (скарачэнне)
    Национально-освободительный фронт Греции (руская мова)
    ЭАМ (Грэцыя) (скарачэнне)

        Крыніцы iнфармацыі
    Case Study in Guerrilla war: Greece during world war II / D. M. Condit. ― Washington, 1961.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 27.09.2019.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 27.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере