unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Першамайская, аграгарадок (Бярозаўскі раён)

    Да 1964 г. – назва Блудзень. Упершыню згадваецца ў 1563 г. як сяло ў Пружанскім павеце Кобрынскай эканоміі ВКЛ. З 1590 г. уласнасць Л. Сапегі. У 16– 17 стст. у Берасцейскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі. З 1801 г. у Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У другой палавіне 19 ст. уласнасць Здзітоўскіх. У 1897 г. у Картуз-Бярозаўскай воласці. У 1921 – 1939 гг. у складзе Польшчы, вёска ў Бяроза-Картузскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. у БССР. Са студзеня 1940 г. у Бярозаўскім раёне, з кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета. Са студзеня 2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Першамайскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Первомайская, агрогородок (Березовский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 23.09.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере