unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

БССР. Цэнтральнае аптэчнае кіраўніцтва

    Утворана ў 1930 г. як Цэнтральнае ўпраўленне аптэчнымі прадпрыемствамі БССР (Белаптэкаўпраўленне) – орган, які аб'ядноўвае, рэгулюе і кантралюе гаспадарчую дзейнасць аптэчных прадпрыемстваў і ажыццяўляе медыцынскае забеспячэнне аптэчных і лячэбна-санітарных устаноў рэспублікі. У 1938 г. рэарганізавана ў Галоўнае аптэчнае ўпраўленне (ГАПУ) Народнага Камісарыята аховы здароўя БССР з абласнымі аддзяленнямі – Мінскім, Віцебскім, Гомельскім, Магілёўскім і Палескім (у 1946 г. у сувязі з перайменаваннем Наркамата ў Міністэрства аптэкаўпраўленне стала называцца – ГАПУ МЗ БССР). У 1958 г. Галоўаптэкаўпраўленне перайменавана ў Галоўнае аптэчнае і санітарна-гаспадарчае ўпраўленне МЗ БССР. У 1966 г. зноў пераназвана ў ГАПУ. У 1989 г. ГАПУ МЗ БССР рэарганізавана ў Беларускае рэспубліканскае вытворчае аб'яднанне (БелРПО "Фармацыя"). У 1997 г. пераўтворана ў Беларускае рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства "Фармацыя", якое з 2000 г. зарэгістравана як гандлёва-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белфармацыя".

        Варыянты назвы
    Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Цэнтральнае аптэчнае кіраўніцтва
    БССР. Цэнтральнае аптэчнае ўпраўленне
    БССР. Центральное аптечное управление (руская мова)
    Цэнтральнае аптэчнае кіраўніцтва БССР

        Гл. таксама
    "Белфармацыя", гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства (наступны загаловак)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гуртавы прэйскурант на хімікалі, галеніку, ампулы і круда / Цэнтральнае аптэчнае кіраўніцтва БССР. ― Менск [Мінск], 1930.
    Сайт РУП "Белфармацыя". Дата звароту: 30.08.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере