unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крыжоўкі, прыродна-гістарычны комплекс (Пастаўскі раён)

    Унікальны прыродна-гістарычны комплекс Пастаўска-Мядзельскага Паазер'я, выдзелены вучнямі Пастаўскай гімназіі. Уключае звыш 30 адметных турысцка-экскурсійных аб'ектаў. Атрымаў назву ад аднайменнага ўрочышча. З прыродных аб'ектаў асаблівую цікавасць уяўляюць ледавіковы ландшафт, азёры Варанец, Доўжа, тры Сарочынскія возеры, рэчка Мядзелка. Сярод гістарычных аб'ектаў вылучаюцца шматлікія ўмацаванні і пахаванні часоў Першай сусветнай вайны, рэшткі былой гідратэхнічнай сістэмы, Варанецкага сельскагаспадарчага вучылішча, капліцы-маўзалея У. Друцкага-Любецкага, родных мясцін паэта У. Дубоўкі. Па тэрыторыі комплексу пракладзены турысцка-экскурсійны маршрут.
    Знаходзіцца на тэрыторыі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Крыжовки, природно-исторический комплекс (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Прыродна-гістарычны комплекс "Крыжоўкі" : турысцка-экскурсійны маршрут / І. М. Пракаповіч, А. А. Януш. ― Мінск, 2018.
    Сайт Нацыянальнага парка "Нарачанскі". Дата звароту: 05.07.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере