unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Помнік ахвярам фашызму (Пірчупіс, вёска; Літва)

    Створаны мемарыял на месцы трагедыі, што адбылася ў сярэдзіне 1944 г. Кампазіцыя помніка складаецца з трох элементаў, свабодна размешчаных у прасторы. Каля самай дарогі – памятны камень, гранітны блок з назвай вёскі на рускай і літоўскай мовах, за ім цэнтральная скульптура на невысокім пастаменце – "Маці"(манумент Маці Пірчупіса, так яе называюць у народзе). Дарожка вядзе да гранітнай стэлы з рэльефам і імёнамі загінуўшых, якая замыкае кампазіцыю. Адкрыты помнік 23 ліпеня 1960 г. Аўтары – скульптар Г. Ёкубоніс, архітэктар Б. Габрунас. У 1963 г. Г. Ёкубонісу за стварэнне мемарыяла была прысуджана Ленінская прэмія.
    Знаходзіцца за 40 км ад Вільнюса, каля шашы Вільнюс – Гродна.

        Варыянтная форма назвы
    Мемарыял ахвярам фашызму (Пірчупіс, вёска; Літва)
    Пірчупскі мемарыял ахвярам фашызму

        Гл. таксама
    Памятник жертвам фашизма (Пирчюпис, деревня; Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Пирчюпис // Большая энциклопедия : в 62 т. — Москва, 2006. — Т. 36. — С. 557.
    Пирчюпис // Популярная художественная энциклопедия : Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство : [в 2 кн.]. — Москва, 1999. — Кн. 2. — С. 123.
    Мать Пирчюписа : памятник жертвам фашизма / скульптор Г. Йокубонис ; текст В. Рогачевского. — Москва, 1964.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере