unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вішнева, аграгарадок (Смаргонскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сядзіба ў Аршанскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1791 г. – у Завілейскім павеце. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка ў Свянцянскім павеце Віленскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – зноў Віленскай губерняў. У 1866 г. – цэнтр воласці. З 01.01.1919 г. – у БССР. З 27.02.1919 г. – у Літоўска-Беларускай ССР. З 1920 г. – у Сярэдняй Літве, з 1922 г. – у Польшчы, цэнтр Вішнеўскай гміны Свянцянскага, з 1926 г. – Вілейскага паветаў Віленскага ваяводства. У 1938 г. – мястэчка Вішнеў Свірскі (Wiszniew Świrski), цэнтр гміны. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. вёска, цэнтр Вішнеўскага сельсавета Свірскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці. З 1959 г. – у Смаргонскім раёне. З 1960 г. – у Гродзенскай вобласці. З 17.03.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Вішнеўскага сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Wiszniew Swirski, мястэчка (папярэдні загаловак, польская мова)
    Вішнеў Свірскі, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Вишнево, агрогородок (Сморгонский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 02.04.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере