unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Біржышка, Вацлавас (1884―1956)

    Літоўскі бібліёграф, гісторык культуры, юрыст, грамадска-палітычны дзеяч. Член Акадэміі навук Літвы (з 1941). Скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1909). У 1910–1911 гг. – адвакат у Вільні, у 1913–1914 гг. – у Шаўлях. У 1914–1917 гг. – афіцэр рускай арміі. У 1918 г. – у Літоўскім камісарыяце ў Маскве, загадчык яго архіва. З 1919 г. – у Вільні, нарком асветы Літоўскай савецкай рэспублікі і намеснік наркома асветы Літбела (Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). З 1922 г. выкладаў права, бібліяграфію і гісторыю кнігі ў Каўнаскім універсітэце, з 1924 г. – прафесар. У 1923–1944 гг. – дырэктар бібліятэкі Каўнаскага, у 1940–1941 гг. – Вільнюскага ўніверсітэтаў. У 1931–1941 гг. – старшыня Літоўскага таварыства бібліятэказнаўцаў. З 1944 г. – у эміграцыі; у 1946–1949 гг. – прафесар універсітэтаў у Гамбургу і Пінебергу; з 1949 г. жыў у ЗША. Брат літаратуразнаўцы і фалькларыста Мікаласа Біржышкі.
    Працы па гісторыі друку Вялікага Княства Літоўскага і Літвы, літоўскай культуры. Складальнік бібліяграфічных паказальнікаў "Літоўская бібліяграфія", "Александрынас", слоўніка "Літоўскія псеўданімы і крыптанімы".

        Варыянтная форма імя
    Биржишка, Вацловас (1884―1956) (руская мова)

        Гл. таксама
    Biržiška, Vaclovas (1884―1956) (літоўская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2005.
    Knygotyros darbai / Vaclovas Biržiška. ― Vilnius, 1998.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 22.03.2019.
    Электронная энцыклапедыя "Вялікае Княства Літоўскае". Дата звароту: 22.03.2019.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 22.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере