unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сямёнаўка, горад (Украіна)

    Заснаваны ў 1680 г. Да 1781 г. слабада Сямёнаўка ўваходзіла ў склад Тапальскай сотні Старадубскага палка. У 1781–1802 гг. – у складзе Ноўгарад-Северскага намесніцтва, а ў 1802–1918 гг. – у Навазыбкаўскім павеце Чарнігаўскай губерні. З 1808 г. – мястэчка, а пазней – адміністрацыйны цэнтр Сямёнаўскай воласці Навазыбкаўскага павета. З 1919 г. – у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1924 г. – рабочы пасёлак. З 1926 г. – у складзе Канатопскай акругі УССР. З 1932 г. – цэнтр Сямёнаўскага раёна Чарнігаўскай вобласці УССР. З 1958 г. – горад. Адміністрацыйны цэнтр Сямёнаўскага раёна.
    Знаходзіцца на поўначы Чарнігаўскай вобласці Украіны.

        Варыянтная форма назвы
    Семенівка, горад (украінская мова)

        Гл. таксама
    Семеновка, город (Украина) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Чарнігаўская вобласць // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 234.
    Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
    Інформаційно-пошуковий тезаурус. — Донецьк, 2004.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере