unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Раманавічы, вёска (Гомельскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 16 ст. як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1751 г. ва ўладанні князя Чартарыйскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) у складзе Расійскай імперыі. З 1775 г. уласнасць фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. князя І. Ф. Паскевіча, у складзе Навікоўскай, а затым Добрушскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1788 г. у Гомельскай воласці Беліцкага павета. У 1909 г. у Гомельскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 8 снежня 1926 г. па 23 мая 1959 г. цэнтр Раманавіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 г.) акругі, з 20 лютага 1938 г. Гомельскай вобласці. У Влікую Айчынную вайну ў верасні 1943 г. нямецкія акупанты поўнасцю спалілі вёску. Вызвалена 17 кастрычніка 1943 г.
    Знаходзіцца ва Улукаўскім сельсавеце Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

        Гл. таксама
    Романовичи, деревня (Гомельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 01.03.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере