unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларуская грэка-каталіцкая царква. Дэканат

    Пасля распаду СССР беларускія грэкакаталікі атрымалі магчымасць свабоднага вызнання веры ў 1991 г. На чале дэканату БГКЦ у 1993–1998 гг. стаяў протапрасвітар Ян Матусевіч. Пасля яго смерці дэканам БГКЦ стаў святар Віктар Данілаў У 2006 г. з парафіяў БГКЦ былі ўтвораны два протапрасвітараты (дэканаты): Цэнтральна-Заходні імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага і Усходні імя св. Язафата, якія ўзначальвалі адпаведна а. Андрэй Абламейка і ераманах Лявонці Тумоўскі. У 2013 г. утвораны тры дэканаты, якія паводле стану на 2016 г. узначальвалі наступныя святары: Усходні протапрасвітарат імя св. Язафата: дэкан – а. Зміцер Грышан, Цэнтральны протапрасвітарат: дэкан – а. Яўген Усошын, Заходні протапрасвітарат імя святамучаніка Мікалая Чарнецкага: дэкан – а. Андрэй Буйніч. (інфарм. на 2024 г.)

        Варыянты назвы
    БГКЦ. Дэканат (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Беларуская грэка-каталіцкая царква. Протапрасвітарат
    Белорусская греко-католическая церковь. Деканат (руская мова)
    Дэканат БГКЦ (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Дэканат Беларускай грэка-каталіцкай царквы
    Протапрасвітарат Беларускай грэка-каталіцкай царквы

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускі царкоўны каляндар на 1995 год / Дэканат Беларускай грэка-каталіцкай царквы ; [укладальнік А. Надсан]. ― Мінск, 1995.
    Сайт Грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне. Дата звароту: 17.05.2024.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере