unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Натолінскі палацава-паркавы комплекс (Варшава, горад; Польшча)

    Палац у стылі класіцызму быў пабудаваны па заказу Аўгуста Чартарыйскага (праект Шымона Багуміля Цуга) у 1780–1782 гг. У 1782 г. палац атрымала ў спадчыну Эльжбета Любамірская, а ў 1799 г. стаў уласнасцю дачкі Любамірскай Аляксандры і яе мужа Станіслава Косткі Патоцкага. У 1805 г. належаў іх сыну Аляксандру. У 1807 г. назва вескі Багантэрыя была заменена на Натолін у гонар Наталлі Патоцкай. У 1808 г. палац перабудоўваўся ў адпаведнасці з праектам П. Айгнера, а ў 1834-1838 гг. Генрыха Марконі. З 1892 па 1945 г. належаў сям'і Браніцкіх. Пасля Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў распараджэнні канцылярыі Савета міністраў. З 1991 г. увесь комплекс з'яўляецца рэзідэнцыяй Еўрапейскага цэнтра Натолін. Праводзіліся кансервацыйныя і рэстаўрацыйныя работы, пабудавана некалькі новых будынкаў. Палацава-паркавы комплекс уключае таксама прыродны запаведнік, створаны ў 1991 г.
    Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Варшавы.

        Варыянтная форма назвы
    Zespol palacowo-parkowy w Natolinie (польская мова)
    Патоцкіх палац у Натоліне

        Гл. таксама
    Натолинский дворцово-парковый комплекс (Варшава, город; Польша) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Wikipedia". Дата обращения: 18.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере