unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кабарда, гістарычная вобласць

    Сацыяльна-палітычнае ўтварэнне кабардзінцаў, якое ахоплівала раўнінныя і перадгорныя тэрыторыі, што прылягаюць да паўночнага схілу цэнтральнай часткі Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа. У рускіх і замежных крыніцах 16–17 стст. называецца Кабардзінскай зямлёй, Кабардзінскай Чаркаскай зямлёй, Кабардзінскім княствам, Пяцігорскай дзяржавай, Пяцігорскімі чаркасамі і г. д. Павадле ацэнкі даследчыкаў, Кабарда ўтварылася ў 1-й пал. 15 ст. У 17 ст. Кабарда падзялілася на дзве часткі – Вялікую і Малую. Па ўмовах Кючук-Кайнарджыйскага міру 1774 г. Асманская імперыя прызнала Кабарду састаўной часткай Расійскай імперыі. У 1822 г. закончыўся працэс уключэння тэрыторыі сучаснай Кабардзіна-Балкарыі ў склад Расійскай імперыі.

        Гл. таксама
    Кабарда, историческая область (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Кабардино-Балкария// Новая Российская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 2006. — С. 421—423.
    Кабардзіна-Балкарыя // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 382—383.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 14.02.2019.
    Сайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 14.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере