unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тургайская вобласць (1868—1920)

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі, Расійскай рэспубліцы, РСФСР у 1868–1920 гг. Утворана ў 1868 г. у выніку падзелу Вобласці арэнбургскіх кіргізаў. Падзялялася на паветы: Ілецкі (цэнтр павета г. Ілецк (цяпер Соль-Ілецк) лічыўся заштатным горадам Арэнбургскай губерні і ў Тургайскую вобласць не ўваходзіў), Іргізкі, Ніколаеўскі, Тургайскі. Адміністрацыйны цэнтр – г. Арэнбург (у склад вобласці не ўваходзіў). Уваходзіла ў Арэнбургскае генерал-губернатарства (1868–1881 гг.), Стэпавае генерал-губернатарства (1881–1917 гг.). У 1891 г. цэнтр Ілецкага павета перанесены ў г. Акцюбінск, павет перайменаваны ў Акцюбінскі. У 1895 г. Нікалаеўск перайменаваны ў Кустанай, павет – у Кустанайскі. У 1919 г. Кустанайскі павет перададзены ў склад Чэлябінскай губерні. У 1920 г. вобласць аб'яднана з Арэнбургскай губерняй у Арэнбурга-Тургайскую губерню.
    Знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвага Урала і Паўночнага Казахстана.

        Гл. таксама
    Тургайская область (1868—1920) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата обращения: 12.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере