unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сяміпалацінская вобласць (1854—1920)

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі. Утворана ў 1854 г. з часткі тэрыторыі Томскай губерні і зямель казахскага Сярэдняга Жуза. Першапачаткова падзялялася на 5 акруг: Аягузская, Какпецінская, Копальский, Сяміпалацінская, Усць-Каменагорская. Цэнтр – г. Сяміпалацінск (сёння Сямей). У 1854–1882 гг. уваходзіла ў склад Заходне-Сібірскага генерал-губернатарства. Са студзеня 1869 г. падзялялася на 4 паветы: Каркаралінскі, Какпецінскі (Какбекцінскі), Паўладарскі і Сяміпалацінскі; у яе склад было ўключана Зайсанскае прыстаўства. У 1869 г. пры перадзеле зямель Какпекцінскага павета і Зайсанскага прыстаўства ўтвораны Усць-Каменагорскі павет, у 1875 г. Зайсанскае прыстаўства пераўтворана ў Зайсанскі павет. У 1882–1917 гг. Сяміпалацінская вобласць уваходзіла ў склад Стэпавага генерал-губернатарства. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лютым – сакавіку 1918 г. У чэрвені 1918 г. вобласць перайшла пад кантроль Часовага сібірскага ўрада, затым Уфімскай дырэкторыі, "Омскага ўрада" (кастрычнік 1918 – снежань 1919 г.). У снежні 1919 – красавіку 1920 гг. у выніку наступлення Усходняга фронту 1919–1920 гг. уся тэрыторыя вобласці перайшла пад кантроль РСЧА. У жніўні 1920 г. уключана ў склад зноў створанай Кіргізскай АССР у складзе РСФСР. У снежні 1920 г. пераўтворана ў Сяміпалацінскую губерню.

        Гл. таксама
    Семипалатинская область (Российская империя) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 11.02.2019.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 11.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере