unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Самаркандская вобласць (Российская империя)

    Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыіі. Утворана з Зераўшанскай акругі і часткі Сырдар'інскай вобласці ў 1887 г. Падзялялася на 4 паветы: Джызакскі, Ката-Курганскі, Самаркандскі і Хаджэнцкі. Цэнтр – г. Самарканд. У 1887–1917 гг. уваходзіла ў склад Туркестанскага генерал-губернатарства. У 1917 г. з Хаджэнцкага павета выдзелены Галодна-Стэпскі павет, перададзены ў Сырдар'інскую вобласць. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў снежні 1917 г. У 1918–1924 гг. – у складзе ТАССР. У 1919–1921 гг. існаваў Ура-Цюбінскі павет, у 1920–1922 гг. Хаджэнцкі павет уваходзіў у склад Ферганскай вобласці. Скасавана ў 1924 г. разам з другімі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі ТАССР у выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання ў Сярэдняй Азіі, асноўная частка яе тэрыторыі ўвайшла ў склад зноў створанай Узбекскай ССР і Таджыкскай АССР у яе складзе, 6 качавых валасцей Джызакскага павета адышлі да Кіргізскай (з 1925 г. – Казакскай) АССР у складзе РСФСР.

    Дакументы аб Самаркандскай вобласці пасля 1917 г. гл. пад: Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
    Дакументы аб Самаркандскай вобласці Узбекістана з 1938 г. гл. пад: Самаркандскі вілаят (Узбекістан)

        Гл. таксама
    Самаркандская область (Российская империя) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 11.02.2019.
    Сайт "Большая российская энциклопедия". Дата звароту: 11.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере