unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Расонска-Асвейская партызанская зона

    У маі 1942 г. партызанскія фарміраванні разграмілі паліцэйскія ўчасткі і валасныя ўправы на тэрыторыі 10 сельсаветаў Расонскага раёна, да кастрычніка вызвалілі тэрыторыі Расонскага, Асвейскага, частку Дрысенскага і Полацкага раёнаў. Вызваленая тэрыторыя стала часткай партызанскага краю, створанага беларускімі, латышскімі і рускімі партызанамі на стыку БССР, Латвіі і РСФСР. Тэрыторыя зоны неаднаразова пераходзіла з рук у рукі. Карнікі спалілі каля 100 вёсак. У канцы снежня 1943 г. партызаны прарвалі кальцо блакады і выйшлі разам з мірнымі жыхарамі (амаль 10 тыс. жанчын і дзяцей) у размяшчэнне часцей Чырвонай Арміі.
    Знаходзілася на поўначы Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Россонско-Освейская партизанская зона (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
    Большой белорусский энциклопедический словарь. ― Минск, 2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере