unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Міхайлаўскае, сядзіба (Масква, горад; Расія)

    Сядзіба з домам, царквой, флігелем, рэгулярным паркам (адным з лепшых у Падмаскоўі), павільёнамі пабудавана ў 1776–1884 гг. генералам М. Н. Крэчэтнікавым. Сядзібны дом пабудаваны ў стылі ранняга класіцызму. У 19 ст. сядзібай валодала М. С. Бахмецева, затым С. В. Шарамецеў, А. С. Мусін-Пушкін і зноў Шарамецевы. Ад сядзібнага комплекса захаваліся дом і парк з двума павільёнамі. Гаспадарчыя пабудовы і царква страчаны. У 1923 г. тут адкрыўся дом адпачынку палітзняволеных, а з 1966 г. санаторый. З 2007 г. робяцца спробы кансервацыі галоўнага дома, помніка культуры федэральнага значэння.
    Знаходзіцца ў Троіцкай адміністрацыйнай акрузе Масквы (да 1 ліпеня 2012 г. у складзе Падольскага раёна Маскоўскай вобласці), на беразе р. Пахра. Бліжэйшы населены пункт – вёска Новаміхайлаўскае.

        Гл. таксама
    Михайловское, усадьба (Москва, город; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Памятные места Подмосковья : путеводитель по культурно-историческим памятникам / Ю.Г.Иванов. ? Смоленск, 2005.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 16.01.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере