unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каўнаская ратуша (Літва)

    Будаўніцтва ратушы пачалося ў 1542 г. У 16 ст. быў дабудаваны другі паверх і 8-павярховая вежа на ўсход ад будынка. У 1638 г. адрэстаўравана ў стылі Адраджэння. У 1771–1775 гг. другая рэканструкцыя была здзейснена архітэктарам І. Мацекерасам, ён упрыгожыў ратушу ў стылі барока і класіцызму. У 1824 г. ратуша выкарыстоўвалася ў якасці памяшкання праваслаўнай царквы. У 1836 г. будынак зноў рэканструіраваны. У 1973 г. ратуша моцна пашкоджана. У 2005 г. праведзена апошняя рэканструкцыя. На сённяшні дзень у ратушы размяшчаецца Каўнаскі гарадскі музей, адкрыта назіральная пляцоўка.
    Знаходзіцца ў Старым горадзе Каўнаса, у Літве.

        Варыянтная форма назвы
    Kauno rotušė (Літва) (літоўская мова)
    Ратуша (Каўнас, горад; Літва)

        Гл. таксама
    Каунасская ратуша (Литва) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Каўнас // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 184.
    Каунас / Д. В. Заяц // Новая Российская энциклопедия. Т. 7 (2). — Москва, 2010. — С. 442.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 29.12.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере