unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Казулічы, вёска (Кіраўскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 1518 г. як сяло ў Свіслацкай воласці Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць казны. У 1560 г. – у Бабруйскай воласці. У 1773 г. – у Любоніцкім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1838 г. – у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1919–1920 пад польскай акупацыяй. Са жніўня 1924 г. – цэнтр Казуліцкага сельсавета Бабруйскага 2-га (паўднёва-заходняга) раёна Бабруйскай акругі (са жніўня 1927 г. – Бабруйскага раёна і акругі, з ліпеня 1930 г. – Бабруйскага раёна, з лютага 1935 г. – Кіраўскага раёна). З 2013 г. – у Мышкавіцкім сельсавеце Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Варыянтная назва – Мадзяры.

        Варыянтная форма назвы
    Мадзяры, вёска

        Гл. таксама
    Козуличи, деревня (Кировский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 6. Магілёўская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 7. — Мінск, 1998
    Геаграфічна-статыстычны слоўнік Магілёўскай вобласці : у 3 т. Т. 2 . — Магілёў, 2013.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 20.12.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере