unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Магілёўскага акруговага суда будынак

    Помнік архітэктуры класіцызму. Узведзены ў 1770-я гг. як будынак ніжняга земскага суда, урачэбнай управы і архіва. Першапачаткова мураваны прамавугольны ў плане аб'ём быў падзелены капітальнымі сценамі на 3 часткі (для кожнай установы). Збоку дваровага фасада кожная з устаноў мела асобны дворык, абнесены мураванай сцяной (не захавалася). У 1883 г. надбудаваны 3-і паверх, дэкарыраваны галоўны фасад, зменена ўнутраная планіроўка), будынак прыстасаваны пад акружны суд. Разбураны ў Вялікую Айчынную вайну, у 1950-я гг. адноўлены і пераабсталяваны пад Магілёўскі абласны краязнаўчы музей.
    Знаходзіцца на плошчы Славы (былая Губернатарская) у Магілёве.

        Варыянтная форма назвы
    Магілёўскі абласны краязнаўчы музей, будынак

        Гл. таксама
    Могилевского окружного суда здание (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере