unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віцебскі гарадскі сядзібны дом, помнік архітэктуры (Пушкіна вуліца; Віцебск, горад)

    Пабудаваны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму, знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца 19 – пачатку 20 ст. Паводле другіх крыніц, будаўніцтва пачалося ў сакавіку 1912 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Ц. В. Кібардзіна, прызначаўся будынак для талмуд-торы (яўрэйскай рэлігійнай навучальнай установы). У гады Першай сусветнай вайны ў ім быў размешчаны госпіталь. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі – Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пазней тут дзейнічаў Яўрэйскі педагагічны тэхнікум і другія навучальныя ўстановы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак займаў гарадскі партыйны камітэт, пазней – і гарком камсамола. З 1994 г. будынак перададзены тэатру "Лялька".

        Варыянтная форма назвы
    Беларускага тэатра "Лялька" будынак (Віцебск, горад)
    "Лялька", беларускі тэатр, будынак (Віцебск, горад)
    Талмуд-торы былы будынак (Віцебск, горад)

        Гл. таксама
    Витебский городской усадебный дом, памятник архитектуры (Пушкина улица; Витебск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985. (Дом, у якім знаходзіўся Віцебскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.)
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009. — С. 130. (Будынак (тып гарадскога асабняка).)
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993. (Віцебскі гарадскі сядзібны дом.)
    Улица Пушкина, 2 / Аркадий Подлипский. ― Витебск, 2018. (Будынак віцебскай талмуд-торы.)
    Сайт "Витебская энциклопедия". Дата звароту: 22.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере