unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ачапоўскі, Міхал (аграбіёлаг ; эканаміст ; 1788—1854)

    Месца нараджэння: в. Пацейкі Навагрудскага ваяводства (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці). Беларускі і польскі аграбіёлаг, матэматык, эканаміст, асветнік. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта са ступенню доктара філасофіі (1812). У 1819–1820 гг. наведаў Германію з навуковымі мэтамі: знаёміўся з тэорыяй і практыкай вядзення сельскай гаспадаркі, вывучаў ветэрынарыю і лесаводства. З 1820 г. прафесар аграноміі Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова дырэктар Агранамічнага інстытута ў Марымонце (каля Варшавы). У 1822–1832 гг. прафесар Віленскага ўніверсітэта.
    Падрыхтаваў для сялян папулярны выклад прац вучоных-аграрнікаў (не апублікаваны), напісаў падручнік па глебазнаўстве для павятовых школ, працу па вядзенні сельскай гаспадаркі ў паўночным клімаце. Прапагандаваў ідэі вучоных-асветнікаў, асабліва польскага хіміка, урача, філосафа і асветніка А. Снядэцкага.

        Варыянтная форма імя
    Ачапоўскі, Міхаіл Мікалаевіч (1788—1854)

        Гл. таксама
    Oczapowski, Michał (аграбіёлаг ; эканаміст ; 1788―1854) (польская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 2. — Мінск, 1970.
    Ля вытокаў аграрнай навукі ў Беларусі і Літве: жыццё і дзейнасць Міхала Ачапоўскага / Радзюк А. Р., Галубовіч В. У. // XV Международная научно-практическая конференция "Современные технологии сельскохозяйственного производства" : материалы конференции (Гродно, 27 апреля, 18 мая 2012 года) : в 2 ч. — Гродно, 2012. — Ч. 2 : Экономика. Бухгалтерский учет. Технологии хранения и переработки. Общественные науки. — С. 418―419.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 12.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере