unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Oxford English dictionary (англійская мова)

    Адзін з найбольш вядомых і буйных акадэмічных слоўнікаў англійскай мовы выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта ("Oxford University Press"). Змяшчае ўсе словы, якія існуюць ці існавалі ў англійскай літаратурнай і размоўнай мовах, пачынаючы з 1150 г. У ім даецца іх падрабязнае этымалагічнае, семантычнае, арфаграфічнае, арфаэпічнае і граматычнае апісанне.
    Першае выданне выпускалася з 1884 г. па матэрыялах Лонданскага філалагічнага таварыства і называлася "New English dictionary on historical principles" ("Новы англійскі слоўнік, заснаваны на гістарычных прынцыпах"). З 1895 г. на тамах з'явілася паралельнае назва – "Oxford English dictionary". Новае выданне ў 13 тамах выйшла ў 1933 г. ужо пад назвай "Oxford English dictionary"; яно практычна паўтарала папярэдняе. У 1989 г. выйшла другое выданне ў 20 тамах.

        Сп. ад
    New English dictionary on historical principles (папярэдні загаловак, англійская мова)
    Оксфардскі слоўнік англійскай мовы
    Оксфордский словарь английского языка (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    The word detective : a life in words : from serendipity to selfie / John Simpson. ? London, 2017.
    Оксфордский словарь / И. В. Гудовщикова // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.]. — Москва, 1974. — [Т.] 18. — С.
    Cайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 05.11.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 05.11.2018.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 05.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере