unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Рабочы факультэт

    Рабочы факультэт БДУ пачаў сваю дзейнасць у 1921 г. Прымаліся без уступных экзаменаў і з мінімальнай агульнаадукацыйнай падрыхтоўкай "рабочыя і сяляне ва ўзросце ад 18 гадоў, дэлегаваныя вытворчымі саюзамі, фабрычна-завадскімі камітэтамі, партыйнымі аддзеламі". Навучанне ажыццяўлялася на дзённым (3 гады) і вячэрнім (4 гады) аддзяленні. Пасля заканчэння выпускнікоў прымалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў. Апошні курс быў падзелены на тры спецыяльныя аддзяленні – тэхнічнае, біялагічнае і грамадска-эканамічнае. Закрыццё факультэта ў 1939 г. з'явілася лагічным завяршэннем развіцця сістэмы школьнай і сярэднеспецыяльнай адукацыі Беларусі.
    Факультэт з'яўляўся часткай БДУ, што дазваляла выкарыстоўваць у вучэбнай рабоце абсталяванне, лабараторыі і спецыялізаваныя кабінеты ВНУ; вырашала праблему выкладчыцкіх кадраў. Ён не быў часткай сістэмы вышэйшай адукацыі. Гэта была пераходная ступень, якая дазваляла рэалізаваць права на адукацыю грамадзянам маладой савецкай дзяржавы і мінімізаваць адукацыйны разрыў, які ўзнік сярод моладзі ў першыя дзесяцігоддзі ХХ ст.

        Варыянты назвы
    БДУ (Мінск). Рабочы факультэт (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск)
    Рабфак БДУ (Мінск) (скарачэнне)
    Рабфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)
    Рабфак Дзяржаўнага ўніверсітэта Беларусі (Мінск) (варыянтны загаловак з прымяненнем скарачэнняў)

        Гл. таксама
    Белорусский государственный университет (Минск). Рабочий факультет (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Рабочий факультет Белорусского государственного университета: становление и развитие / Л. И. Мосейчук // Труды БГТУ = Proceedings of BSTU. Серия 6, История, философия. ― 2023. ― № 1. ― С. 86―90.
    Голас рабфакаўца [Электронны рэсурс] : орган калектыву КП(б)Б, ЛКСМБ і прафкому Менскага Рабфаку Б.Дз.У. ― 1930, [?]―1931, [?]. ― Электронныя тэкставыя даныя. ― Мінск, [2018].
    Сайт научного журнала "Труды БГТУ". Дата звароту: 27.09.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере