unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абухава, аграгарадок (Гродзенскі раён)

    Вядомы як сяло з 1558 г. у Гродзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. У 1680 г. вёска Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1889 г. вёска ў Жыдамлянскай воласці. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Жыдамлянскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Беластоцкай вобласці. З 1940 г. – у Скідзельскім раёне, цэнтр Абухаўскага сельсавета. У 1941–1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1962 г. – у Гродзенскім раёне. З 07.12.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Абухаўскага сельсавета Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Обухово, агрогородок (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 4. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 05.05.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере