unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Rayleigh, John William Strutt (1842—1919) (англійская мова)

    Брытанскі фізік, адзін са стваральнікаў тэорыі ваганняў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1904). Член (з 1873) і прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1905–1908), замежны член Пецярбургскай акадэміі навук (з 1896). Барон; прозвішча да атрымання тытула лорда Рэлея (1873) – Стрэт (Strutt).
    Навуковыя працы па акустыцы, тэорыі ваганняў, оптыцы, электрамагнетызме, гідрадынаміцы і інш. Даследаваў дыфракцыю, рассейванне і паглынанне хваль; вывеў закон выпраменьвання абсалютна чорнага цела, заклаў асновы тэорыі малекулярнага рассейвання святла, растлумачыў блакітны колер неба. Аўтар фундаментальнай працы па тэорыі ваганняў "Тэорыя гуку". Адкрыў хімічны элемент "аргон" (1894 г., сумесна з У. Рамзаем) і даследаваў яго ўласцівасці. У гонар Рэлея названыя шматлікія фізічныя паняцці, законы і прыборы.

        Варыянтная форма імя
    Strutt, John William (1842—1919) (англійская мова)
    Strutt Rayleigh, John William (1842—1919) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Рэлей, Джон Уильям Стретт (1842—1919) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 14. – Мн., 2002.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 29. — Москва, 2015.
    Первый биографический БЭС. — М. ; СПб., 2007.
    Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва ; Тверь, 2006. — С. 1663.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 12.10.2018.
    Cайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 12.10.2018.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 12.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере