unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чэрні, аграгарадок (Брэсцкі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло – прыватная ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1617 г. уласнасць князя Фёдара Масальскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у складзе Расійскай імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1897 г. сяло ў Косіцкай воласці. У 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. у Брэсцкім раёне, са снежня – у Вычулкаўскім сельсавеце. Цэнтр сельсавета з 1970 г. З 02.11.2011 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Чэрнінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Черни, агрогородок (Брестский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 09.10.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере