unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шчокін, Мікалай Сяргеевіч (кандыдат філасофскіх навук ; 1972—2022)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Філосаф, палітолаг, грамадскі дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт (2005). Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). З 1999 г. – у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2009–2013 гг. – дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы. З 2016 г. – у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання, з 2017 г. – кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі.
    Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы сацыяльнай філасофіі, ідэалогіі, дзяржаўнага кіравання; пытанні цывілізацыйнай дынамікі хрысціянства, гісторыі рэлігіі, філасофіі гісторыі, гісторыі станаўлення і эвалюцыі царквы, генезісу хрысціянскай літургіі, канфесійных адносін; пытанні дыялогу царквы і дзяржавы, дыялогу цывілізацый, статусу і трансфармацыі каштоўнасцяў у сучасным глабальным свеце; дзяржаўная кадравая палітыка; дзяржаўнае будаўніцтва.
    7 июля 2022 г. абарона дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара філасофскіх навук па спецыяльнасці "09.00.11 – Сацыяльная філасофія".

        Гл. таксама
    Щекин, Николай Сергеевич (кандидат философских наук ; 1972—2022) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Акадэмічная гуманітарыстыка : важнейшыя вынікі 2017 года / А. А. Каваленя [ і інш.]. — Мінск, 2018.
    БД Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі "Рэгістрацыя карыстальнікаў.
    Сайт часопіса "Беларуская думка". Дата звароту: 14.12.2022.
    Сайт агенцтва "Мінск-Навіны". Дата обращения: 14.12.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере