unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ціроль, гістарычная вобласць (Еўропа Цэнтральная)

    У старажытнасці была населена рэтамі і ілірыйцамі. У 15 да н. э. заваявана рымлянамі і падзелена паміж правінцыямі Рэцыя і Норык. У 4–5 стст. заходнюю частку занялі алеманы, паўночную ў 6 ст. – бавары, паўднёвую – лангабарды. У 11–13 стст. Ціроль у складзе Рымскай імперыі. У 1363 г. графствам Ціроль авалодалі Габсбургі. У 1805 г. далучаны да Баварыі. У 1814–1815 гг. далучаны да Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. У 1919 г. падзелены паміж Аўстрыяй і Італіяй.
    Знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе ва ўсходняй частцы Альпійскіх гор. Уключае федэральную зямлю Ціроль у складзе Аўстрыі і аўтаномныя правінцыі Паўднёвы Ціроль і Трэнціна ў Італіі.

        Варыянтная форма назвы
    Tirol, гістарычная вобласць (нямецкая мова)
    Tirolo, гістарычная вобласць (італьянская мова)

        Гл. таксама
    Тироль, историческая область (Европа Центральная) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 16 (1). — Москва, 2016.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 03.08.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере