unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нагародавічы, вёска (Дзятлаўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца як маёнтак Наўгародавічы пад 1592 г. У 1567 г. гэтыя землі з'яўляліся часткай уладанняў князя К. Астрожскага ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1802 г. – Гродзенскай губерняў. У 1880 г. – сяло ў Пацаўскай воласці. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З сакавіка 1921 г. – у складзе Польшчы, у Пацаўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска ў Гезгальскім сельсавеце Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. З ліпеня 1954 г. – цэнтр Нагародавіцкага сельсавета. Са снежня 1962 г. да студзеня 1965 г. – у Лідскім раёне. З лютага 1972 г. – у Стрэльскім, з лістапада 1973 г. – у Жукоўшчынскім сельсаветах.
    Знаходзіцца ў Жукоўшчынскім сельсавеце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Наўгародавічы, маёнтак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Нагородовичи, деревня (Дятловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 12.07.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере