СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Цойгхаўс, будынак (Берлін, горад; Германія) |
Пабудаваны ў якасці арсенала (складскога памяшкання для захавання ўзбраення) у 1695–1730 гг. Адзін з самых прыгожых будынкаў нямецкага барока ў Паўночнай Германіі. Багата аздоблены фасад упрыгожвае мноства алегарычных фігур. Рэльефы выкананы скульптарам Андрэасам Шлютэрам. Будаўніцтва каардынавалі таксама архітэктары А. Нерынг і М. Грунберг, аздабленне фасада выканаў Жан дэ Бодт. У 1806 г. Цойгхаўс быў разбураны войскамі Напалеона. У 1817–1821 гг. адноўлены пад кіраўніцтвам Шынкеля, а ў часы Другой сусветнай вайны зноў разбураны. З 1952 па 1990 гг. у будынку знаходзіўся Музей нямецкай гісторыі. Пасля ўз'яднання краіны плошчы перададзены Нямецкаму гістарычнаму музею.
Знаходзіцца на бульвары Унтэр-дэн-Ліндэн.
Варыянтная форма назвы
Zeughaus, будынак (нямецкая мова) |
Берлінскі цойгхаўс, будынак |
Цэйхгаўз, будынак |
Гл. таксама
Цойгхаус, здание (Берлин, город; Германия) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 5. — Москва, 2006.
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 05.07.2018.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |